З’явіўся ўнікальны сайт з мапамі Беларусі розных часоў



Беларус Андрэй Клопаў пры дапамозе ChatGPT стварыў унікальны і вельмі цікавы праект: сайт з мапамі Беларусі розных часоў.

Сайт belpast.com

Старадаўнія мапы Беларусі накладваюцца на сучасную — так можна арыентавацца і параўноўваць, знаходзіць цікавыя змены.

Напрыклад, што з’явілася там, дзе 300 гадоў таму знаходзілася якая-небудзь вёска.

Як піша blizko.by, агулам на сайце сабрана сотня мапаў і здымкаў з 1613 па 1953 гады — 340 гадоў картаграфічнай гісторыі