Аляксей Навальны перадаў прывітанне палітвязням Беларусі
Аляксей Навальны перадаў прывітанне палітвязням Беларусі.

«Большасці з іх значна цяжэй, чым мне», – кажа ён.
Аляксей Навальны адзначае сёння 47-ы дзень народзінаў. З гэтай нагоды ў тэлеграм-канале палітвязня быў апублікаваны допіс, тэкст якога ён перадаў з-за кратаў. Навальны распавядае, што калі яго ў 16-ты раз саджалі ў ШІЗА, то супрацоўнікі калоніі здзівіліся, што ён усё роўна жартаваў і быў у добрым настроі.
Беларускае Радыё Рацыя