Спектакль, прысвечаны падзеям у беларускіх РАУСах 9-14 жніўня 2020-га, паказалі ў Варшаве
Спектакль“Море Кристины”, прысвечаны падзеям у беларускіх РАУСах 9-14 жніўня 2020-га, паказалі ў Варшаве. Пастаноўкай займаўся тэатр-студыя “Team Theatre”.

“Гэта не прэм’ера, гэта толькі эксіз спектакля”, – расказвае акцёр Максім Шышко:
– Мы гэта робім дзеля таго, каб не забыцца пра тое, што адбывалася ў Беларусі, каб паказаць, што адбывалася ў Беларусі. Яно не скончылася да гэтай пары – людзі сядзяць за кратамі. І гэта наша лебядзіная песня, каб паўплываць на сітуацыю, звярнуць увагу – што нічога не скончылася ў Беларусі. Ва Украіне ідзе вайна. Мы тут не супрацьпастаўляем гэтыя два паняцці – падзеі ў Беларусі і вайна ва Украіне. Але гэта наступствы аднаго і таго ж зла.
Паказ спектакля адбыўся ў TR Warszawa. У пастаноўцы гучаць беларуская, руская, украінская і польская мовы. Рэжысёр – Андрэй Новік.
Падтрымаць тэатр-студыю “Team Theatre” цяпер можна па спасылцы.
Цалкам матэрыял:









Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя