Беларускі рэгі-гурт Botanic Project прэзентаваў свой новы альбом “Музыка сфер”



Беларускі рэгі-гурт “Botanic Project” прэзентаваў свой новы альбом “Музыка сфер”. У рэліз увайшло 9 кампазіцый.

Пра адметнасці лонгплэю распавядаюць удзельнікі калектыву Андрэй Багамолаў і Клім Малажавы:

Наш новы альбом па-свойму вельмі ўнікальны не толькі для нас, але, думаю, і для нашага слухача, так як мы ў такім вайбе, у такім стылі мы даўно не працавалі. Гэта олдскул-рэгі, гэта рудс уперамешку з дэнс-холам – турэмным рокам і фанкам. Таму вы павінны гэта праслухаць.

Канцэртная прэзентацыя альбома адбудзецца ў Варшаве 10-га чэрвеня.

Праслухаць лонгплэй можна цяпер на музычных платформах: https://band.link/botanicproject2023

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя