У Наваградку нунцый Ёзіч блаславіў калону з фігурай святога Арханёла Міхала
Пры касцёле святога Арханёла Міхала ў Наваградку адбылося благаслаўленне калоны з усталяванай на ёй фігурай святога Арханёла Міхала — апекуна Касцёла ў Беларусі, чыя выява змешчана на гербе горада, які быў першай сталіцай старадаўняй беларускай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч разам з біскупам Гарадзенскім Аляксандрам Кашкевічам.
Напачатку прысутных прывітаў пробашч парафіі ксёндз Юрый Жэгарын, пасля чаго былі прачытаныя даклады. Першы з іх прадставіў айцец Міхал Ярмашкевіч на тэму «Анёльскі свет паводле святога Тамаша Аквінскага», другі даклад пра «Ушанаванне святога Міхала Арханёла ў духоўнай і культурнай традыцыі Беларусі» прачытаў ксёндз доктар Віталь Сідорка…
Пасля святой Імшы прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі здзейсніў абрад пасвячэння калоны з фігурай Арханёла Міхала, падчас якога была прачытана малітва аб заступніцтве Князя нябесных войскаў над Беларуссю.



Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Catholic.by