Затрымалі дырэктара прыватнай друкарні
Затрыманы сузаснавальнік і дырэктар друкарні поўнага цыклу „Друк-С” Сяргей Татарчук, паведамляе „Вясна”.

Затрыманне адбылося ўчора раніцай у хаце Сяргея. Друкарня „Друк-С” мае вялікі парк абсталявання.
У лік заказаў друкарні ўваходзяць унікальныя, складаныя ў выкананні друкаваныя выданні: кнігі вялікага і малога фармату.