Найменей тры чалавекі загінулі пры аварыі на Светлагорскім ЦКК

Падчас пошукава-выратавальных работ на месцы аварыі знойдзеныя парэшткі меркавана траіх чалавек, паведамляюць «Светлагорскія навіны» са спасылкаю на начальніка Светлагорскага РАНС Андрэя Высоцкага. Разбор завалаў і пошукавыя работы працягваюцца.
Сёння днём выбух адбыўся на заводзе беленай цэлюлозы ў Светлагорску.
На прадпрыемстве працуе камісія для высвятлення прычын таго, што адбылося.
У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя заявілі аб чатырох пацярпелых. У іх дыягнаставаны паверхневыя раны галавы і апёкі рук. Яны атрымалі дапамогу на месцы.
***
Прыкладна ў 15:30-15:40 у Светлагорску раздаўся гучны гук, падобны да выбуху, з боку прамзоны.

Пазней стала зразумела: нешта здарылася на заводзе беленай цэлюлозы.
Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.
На тэрыторыі працуюць экстраныя службы. Як мяркуецца, з тэрыторыі выцякае нейкая вадкасць, каб спыніць уцечку, яе засыпаюць апілкамі.
Ратавальнікі выехалі па паведамленні аб успышцы газапаветранай сумесі без наступнага гарэння на тэрыторыі ААТ „Светлагорскі ЦКК” у г. Светлагорску Гомельскай вобласці.
Вядуцца работы па пошуку двух рабочых прадпрыемства, якія праводзілі рэгламентныя работы.


Крыніца: тэлеграм-канал «Ранак»