Сафію Сапегу вызвалілі па памілаванні
Забіраць яе прыехаў асабіста губернатар Прыморскага краю. Ён «выказаў надзею, што далейшае жыццё дзяўчыны складзецца добра».

Нагадаем, Сафію затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам — самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусова пасадзілі ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».
Пазней яе асудзілі да 6 гадоў калоніі, а Рамана да 8 гадоў калоніі, аднак яго амаль адразу пасля суда памілавалі.
Крыніца: „Вясна”