Праваабаронцы прызналі палітвязнямі групу беларускіх падпольшчыкаў



Праваабаронцы прызналі палітвязнямі  групу беларускіх падпольшчыкаў, якіх у снежні 2022-га асудзілі на вялізныя тэрміны па справе так званых „Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі”.

У спісе Наталля Матвеева (14 гадоў калоніі), Вадзім Гулевіч (18 гадоў), Кірыл Ашурак (13 гадоў), Аляксей Глотаў (20 гадоў) і Дзмітрый Сасноўскі (20 гадоў). Іх прызналі вінаватымі па шматлікіх артыкулах, у тым ліку „акт тэрарызму”, „удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі”, „дапамога ў акце тэрарызму”.

На сёння ў Беларусі 1492 палітычных зняволеных.

Беларускае Радыё Рацыя