Чарговая аблава ў Гомелі: не менш за восем затрыманых
Сёння, 7 чэрвеня, выйшла новая справаздача гомельскага ГУБАЗіК. Людзі, як вынікае з апублікаванага відэа, затрыманыя або за «экстрэмісцкія» падпіскі, або за публікацыі ў сацыяльных сетках.

Сярод васьмі затрыманых, напрыклад, 27-гадовы Багдан Дудко родам з Добруша, 33-гадовая гамяльчанка Наталля Кірушчанка. Апошнюю вінавацяць у падпісцы на нейкія з рэсурсаў, прызнаных Мінінфармам «экстрэмісцкімі».
Астатніх затрыманых сілавікі вінавацяць або ў падпісцы на «забароненыя» рэсурсы, або ў каментарах, або ў публікацыях.
Іхні лёс невядомы, як і даты затрымання: перыядычна ГУБАЗіК выкладае відэа з людзьмі, затрыманымі некалькі тыдняў таму.
Нагадаем, нядаўна затрыманні праходзілі ў Ваўкавыску. 1 і 2 чэрвеня схапілі каля 15 супрацоўнікаў мясцовага мясакамбіната, некаторых пасля праверкі адпусцілі.
Беларускае Радыё Рацыя