У Гарадзенскім абласным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу Уладзіміра Гундара



У Гарадзенскім абласным судзе была разгледжана апеляцыйная скарга палітвязня Уладзіміра Гундара па трэцяй крымінальнай справе за абразу пракуроркі Людмілы Герасіменкі. Але апеляцыйная скарга была незадаволена, а прысуд застаўся без змены.

Іншага ніхто і не чакаў. Але зараз больш турбуе яго здароўе і новае знаходжанне ў карцары:

-У яго са слыхам яшчэ праблемы, патрэбны лекар, а ён у карцары. Адправілі ў карцар за тое, што выходзячы з камеры на прагулку, не назваў сябе па турэмным пратаколе.

У карцар Гундар змешчаны 1 чэрвеня. 10-га тэрмін заканчваецца. Далей палітвязня чакае этап. Агульны тэрмін па ўсіх трох справах, галоўная з якіх – удзел у «групоўцы Аўтуховіча», 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Беларускае Радыё Рацыя