Следчы камітэт правярае дзве версіі выбуху на заводзе ў Светлагорску
Следча-аператыўная група працягвае працаваць на месцы аварыі на Светлагорскім камбінаце. Паводле следства, 7 чэрвеня ў цэху выпарной станцыі па вытворчасці талавага алею Светлагорскага ЦКК праводзіліся тэхнічныя працы.
„Прыкладна ў 15:40 адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. У выніку выбуху загінулі тры работнікі прадпрыемства ва ўзросце 24, 31 і 42 гадоў. Яшчэ два чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні”, — праінфармаваў прадстаўнік СК.
Што тычыцца прычыны выбуху, то яна яшчэ высвятляецца. Следствам правяраецца версія фармавання выбуховай газапаветранай сумесі ў ходзе правядзення рамонтна-ачышчальных работ без рэгламенту, а таксама версія аб дапушчаных парушэннях у тэхналагічным працэсе.
Распачата крымінальная справа па факце здарэння.
Беларускае Радыё Рацыя
