Дзе Віктар Бабарыка?
Пра тое, дзе знаходзіцца і як сябе адчувае Віктар Бабарыка, няма інфармацыі ўжо больш за месяц. Каб даведацца хоць нешта пра палітыка, неабыякавыя беларусы стварылі петыцыю на сайце ipetitions.by і звярнуліся па тлумачэнні ў пракуратуру і ў Дэпартамент выканання пакаранняў.
-

Фота: © AP / BelTA / Ramil Nasibulin
Усяго ў аўтараў калектыўнага звароту было пяць пытанняў. Неабыякавыя беларусы цікавіліся тым, дзе знаходзіцца і як сябе адчувае Віктар Бабарыка, чаму да яго не дапускаюць адваката.
У пракуратуры Віцебскай вобласці людзям параілі звярнуцца ў абласны Дэпартамент выканання пакаранняў. У гэтым Дэпартаменце па Віцебскай вобласці людзям таксама нічога па сутнасці не сказалі, спаслаўшыся на тое, што ў заяўнікаў няма паўнамоцтваў прадстаўляць інтарэсы асуджанага Бабарыкі.
Беларускае Радыё Рацыя