Анонс перадачы „З Падляшша родам”: трагедыя вёскі Райск



Сёлета 81-я гадавіна з часу адной з найбольш трагічных падзеяў на Бельшчыне гадоў Другой сусветнай вайны – пацыфікацыі вёскі Райск.

Ілюстрацыйнае фота

16 чэрвеня 1942 года немцы расстралялі 149 мірных жыхароў вёскі. Ацалелую моладзь вывезлі на прымусовыя працы для Трэцяга Рэйху, а жанчын і дзяцей прымусова перасялілі. Саму вёску спалілі. Райск загадам немцаў меў перастаць існаваць…

Гэтым падзеям будзе прысвечаная бліжэйшая перадача Анны Шайкоўскай з серыі «З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі».

Перадачу Анны Шайкоўскай з серыі « З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі» слухайце заўтра. Прэм’ера а 12.05 паводле польскага часу. Паўтор а 20.05.

Беларускае Радыё Рацыя