Мікіта Вайлупаў у складзе «Веспрэма» выйграў чэмпіянат Венгрыі
Футбалісты менскага „Дынама” працягнулі бяспройгрышную серыю ў матчах чэмпіянату Беларусі. Лідары першынства ў хатнім паядынку 12-га тура ўпэўнена перайгралі берасцейскіх дынамаўцаў з лікам 4:1.

Менчукі з самага пачатку сустрэчы захапілі ініцыятыву, і на 12-й хвіліне Арцём Быкаў далёкім ударам адкрыў лік, а неўзабаве Уладзіслаў Марозаў забіў свой дзявяты гол у сёлетнім турніры. Пасля перапынку Аляксандр Сачыўка і Раман Бягуноў забілі яшчэ двойчы, а берасцейцы змаглі адказаць толькі голам Кірыла Сідарэнкі.
У першым матчы дня салігорскі „Шахцёр” разграміў на хатняй арэне „Іслач” з Мінскага раёна – 3:0. Галявы дубль аформіў лідэр бамбардзірскай гонкі Ягор Карпіцкі, на рахунку якога стала 12 забітых мячоў. Сёння „Нёман” прыме ў Гародні мазырскую „Славію”, футбалісты „Слуцка” на хатнім стдыёне згуляюць з наваполацкім „Нафтанам”, а ў Гарадзеі сустрэнуцца футбалісты „Мінска” і „Смаргоні”.
Гюндаган вусна пагадзіўся падпісаць з «Барселонай» 3-гадовы кантракт
Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Ілкай Гюндаган вусна пагадзіўся на прапанову «Барселоны» падпісаць 3-гадовы кантракт, паведамляе Матэа Марэта. Пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў немец прыме канчатковае рашэнне, але ў каталонскім клубе вераць, што ў рэшце рэшт ён падпіша кантракт.
Журналіст Relevo Тоні Хуанмарці дадае, што жонка футбаліста аддае перавагу пераезду ў Барселону.
Вайлупаў у складзе «Веспрэма» выйграў чэмпіянат Венгрыі

Беларускі гандбаліст Мікіта Вайлупаў у складзе «Веспрэма» стаў чэмпіёнам Венгрыі. У фінальнай серыі яго каманда перайграла «Пік» (31:27, лік у серыі: 2-1), а сам беларус у вырашальным матчы стаў самым выніковым гульцом. На яго рахунку 9 мячоў.
«Веспрэм» выйграў чэмпіянат 27-ы раз у гісторыі.
Сяргей Касціцын падпісаў новы кантракт з «Металургам»
36-гадовы нападнік Сяргей Касціцын падпісаў новы кантракт з «Металургам». У рэгулярным чэмпіянаце-2022/23
Касціцын набраў 27 (8+19) ачкоў у 42 матчах, у плэй-оф дадаў у скарбонку 6 (1+5) вынiковых балаў.
«Дэнвер» перайграў «Маямі» ў чацвёртым матчы фіналу НБА
„Дэнвер” абыграў „Маямі” ў чацвёртым матчы фінальнай серыі НБА — 108:95. Лік у серыі стаў 3-1 на карысць «Нагец».
Самым выніковым гульцом сустрэчы стаў форвард Ааарон Гордан, які набраў 27 ачкоў у складзе пераможцаў. Цэнтравы Нікола Йокіч аформіў дабл-дабл. Пяты матч у серыі адбудзецца 13 чэрвеня на паркеце „Нагец”.
Беларускае Радыё Рацыя