Палітвязні з Берасцейшчыны Зміцер Гапанюк і Павал Трафімчук знаходзяцца за кратамі ўжо 150 дзён



Па 150 дзён – столькі за кратамі знаходзяцца палітвязні з Берасцейшчыны Зміцер Гапанюк і Павал Трафімчук.

Яны былі затрыманыя па крымінальных палітычна матываваных артыкулах і змешчаныя пад варту:

– Палітвязню Змітру Гапанюку прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Быў затрыманы ў студзені бягучага года. Крымінальная справа была распачатая ў абласным цэнтры па падзеях 13 верасня 2020 года, калі падчас акцыі пратэсту людзі вадзілі карагод на праезнай частцы ў Берасці. Па выніках суда прысуджана 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Спачатку ўтрымліваўся ў СІЗА№6 у Баранавічах, а пасля быў пераведзены ў СІЗА№7 у Берасці.

– У сваю чаргу палітвязню Паўлу Трафімчуку былі прадʼяўленыя абвінавачванні па арт. 369 Крымінальнага кодэкса – Абраза прадстаўніка ўлады. Справа разгледжаная ў судзе Пружанскага раёна. Прысуд – 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Знаходзіцца ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 43.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.