Сайт, а таксама сацсеткі рэсурса «Зеркало» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем
Міністэрства ўнутраных справаў яшчэ 9 чэрвеня сёлета прызнала «Зеркало» «экстрэмісцкім фармаваннем». Адпаведны допіс з’явіўся ў «экстрэмісцкім спісе» 12 чэрвеня.
Сайт zerkalo.io, каналы рэсурсу ў Telegram, Instagram, «ОК», «ВК», Twitter, канал на YOUTUBE і мабільны дадатак прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». У гэты ж пералік міліцыянты дадалі нават лагатып «у выглядзе фармалізаванай выявы белага голуба, які трымае галінку, на чырвоным фоне».
«Экстрэмізмам» у Беларусі, паводле ўладаў, зʼяўляецца любое іншадумства. Падпіска на «экстрэмісцкія» каналы таксама зʼяўляецца «злачынствам». Людзей за гэта могуць пакараць адміністрацыйным арыштам, або штрафам.
Беларускае Радыё Рацыя
