Прызначылі новага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея



Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч пазнаёміў калектыў Нацыянальнага мастацкага музея з новым кіраўніком, паведаміў канал «Культура».

Новым дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея стала Ганна Конанава. Яна прызначана на месца Уладзіміра Пракапцова.

Ганна Конанава родам з Магілёва. Ёй 37 гадоў. Яна скончыла Гімназію-каледж мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, магістратуру БДАМ, аспірантуру Нацыянальнай акадэміі навук.

У 2016 годзе абараніла дысертацыю на тэму “Функцыя святла ў станкавым жывапісе Беларусі ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя”, атрымала ступень кандыдата мастацтвазнаўцы.

У Акадэміі мастацтваў працуе з 2012 года. З 2017 года – дэкан мастацкага факультэта. З 2022 года – прарэктар на навуковай працы БДАМ.