25 гадоў з беларускай мовай у Беластоку



«25 гадоў з беларускай мовай у Беластоку» – пад такой назвай адбыўся святочны канцэрт Аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА ў беластоцкім Тэатры лялек з нагоды заканчэння чарговага навучальнага года ва ўстановах адукацыі, дзе вядзецца дадаковае яе выкладанне.

Гаворыць настаўніца беларускай мовы з 4 школы імя Сібіракаў у Беластоку – Аліна Ваўранюк.

– Гэтае аб’яднанне паўстала ў 2006 годзе, а навучанне беларускай мове пачалося ў верасні 1997 года. Як пачыналі – нас была жменька, і падвядзенні вынікаў адбываліся на школьным калідоры. Дзяцей і бацькоў было мала, а потым усё разрасталася, і цяпер дзяцей стала значна больш.

Цалкам гук:

Пад час канцэрта былі падведзеныя вынікі дзейнасці Аб’яднання АБ-БА за школьны 2022-23 год. А таксама выступілі самыя вучні ў калектывах – Баламуткі, Гульня ў тэатр і Падляшскі вянок.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя