Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча выклаў у інтэрнэт уласны архіў
«Валанцёры музея распраўляюць стомленыя за апошнія пару тыдняў плечы — яны скончылі першасную апрацоўку архіва музея, азнаёміцца з яе пладамі можа кожны на старонцы ў archive.org. Даследчыкам, студэнтам і іншым зацікаўленым людзям працаваць з нашым архівам стала значна лягчэй, карыстайцеся на добры спажытак», — паведамляецца на старонцы Музея імя Івана Луцкевіча.
-

Фота: budzma.org
Беларускі музей імя Івана Луцкевіча адрадзілі ў 2001 годзе намаганнямі беларускай супольнасці ў Вільні. У 2021 годзе гэтае грамадскае аб’яднанне атрымала памяшканне па вуліцы Віленскай, 20. Дырэктарка музея — Людвіка Кардзіс.