Затрыманыя два былыя супрацоўнікі МТЗ
Супрацоўнікамі КДБ былі затрыманыя Дзяніс Паўлаў і Іван Крывіня.

Вядома, што ў 2020 годзе яны працавалі ў рамонтна-механічным цэху ААТ „МТЗ”.
На гэты момант Дзяніс і Іван з’яўляюцца работнікамі ваеннага прадпрыемства „Мінатор-Сэрвіс” і, як піша @rabochyruh, ёсць падставы меркаваць, што затрыманні звязаны з дэманстрацыямі і забастоўкамі рабочых у 2020 годзе.
Паведамляецца, што ў Дзяніса прайшоў ператрус і яму ставіцца ў віну арт. 342 КК „Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх”.