Рамуальда Улана, якога ў траўні вызвалілі па амністыі, зноў арыштавалі



Па інфармацыі праваабаронцаў, Рамуальда затрымалі ўчора, 16 чэрвеня, на працоўным месцы. Да панядзелка яго будуць трымаць у ІЧУ. Артыкул, па якім затрымалі былога палітвязня, высвятляецца.

Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан у студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. У траўні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.

вясна