Анонс праграмы „Маніфест”: беларускі рэгі-гурт “Botanic Project”



Беларускі рэгі-гурт “Botanic Project” прадставіў нядаўна свой новы альбом “Музыка сфер”. Канцэртную прэзентацыю бэнд зладзіў у Варшаве.

Сёння, 17 чэрвеня, удзельнікі калектыву Андрэй “Кеша” Багамолаў і Клім Малажавы прыгадваюць, з чаго пачалося іх захапленне рэгі.

Пра сваё цяперашняе жыццё ў Лодзі, гісторыі з творчасці “Botanic Project”, будучы тур па Польшчы і не толькі Андрэй “Кеша” Багамолаў і Клім Малажавы распавядуць у аўтарскім праекце Марыны Савіцкай “Маніфест”.

Праграма выйдзе ў суботу, 17-га чэрвеня, у 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).

Беларускае Радыё Рацыя