На Берасцейшчыне – чарговыя забароны
Яшчэ дадатковыя 4 крыніцы інфармацыі былі дададзеныя да спісу экстрэмісцкіх:
– У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў адбылося чарговае абнаўленне. Судом Берасцейскай вобласці былі дададзеныя да экстрэмісцкіх інстаграм-акаўнт пад назвай „belaruscanada”, які належыць прадстаўнікам беларускай дыяспары ў Канадзе і налічвае звыш 1 тысячы падпісчыкаў ды акаўнт пад назвай „nadzeya.co.uk”, які належыць беларускай дыяспары Вялікабрытаніі і налічвае 1 тысячу падпісчыкаў. Таксама ў спіс трапіў канал на Ютуб пад назвай „Палеская Вясна” і старонка ў сацыяльнай сетцы Укантакце пад назвай „Вiцебская Вясна”.
Рашэнне гэтым разам выносіў суд Ленінскага раёна горада Берасця. Усе чатыры рашэнні належаць суддзі Алене Кавальчук.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.