Амаль год у Кракаве існуе беларускі аматарскі тэатр “Невымоўнае”
Фактычна год у Кракаве існуе беларускі аматарскі тэатр “Невымоўнае”. Ён аб’ядноўвае як дзяцей, так і дарослых, якія разам бавяць час на творчых беларускамоўных сустрэчах, – распавядае арганізатарка Ангеліна Кушнер:
– Пра нас даведваюцца, пра нас распытваюць: ці будзе наступны твор, калі будзе? І я бачу, як мае дзяўчынкі, якія прыйшлі ў тэатр не ведаючы, што такое тэатр, што з гэтым рабіць. А зараз я бачу, як яны выраслі.
Далучыцца да аматарскага тэатру „Невымоўнае” можна звязаўшыся з арганізатарамі праз сацыяльныя сеткі.
Беларускае Радыё Рацыя