Алег Гайко: Мэта беларусаў – перамагчы страх і нарэшце выбраць шлях



Замежныя аналітыкі пагаджаюцца з тым, што 2020 год даў Беларусі вялікія і нечаканыя перавагі, але рэжым Лукашэнка згуляў на апераджэнне пры дапамазе Расеі. Сітуацыю беларускага палітычнага крызісу абмеркавалі прадстаўнікі Асацыяцыі беларускіх ветэранаў падчас адмысловай анлайн-сустрэчы.

Кажа спікер сустрэчы, беларус, які ўжо 10 гадоў пражывае ў Каліфорніі, Алег Гайко:

– Гэты дыскурс пра тое, што будзе далей, у беларусаў на падкорцы, што любы кіпіш – гэта кепска. Адна з найбольш слабых рэчаў у падзеях 20-га года – пра гэта ніхто не гаворыць, тое што адбылося далей – 22-гі год, 23-ці год на фоне вайны – гэта чыстка з сістэмы дзяржаўных прадпрыемстваў усіх нязгодных. Атрымалася, і той бок гаварыў пра рэчы, якія грамадства не можа прыняць, і гэты бок, які перамог, зрабіў тое, што грамадству дыскамфорт.

На думку Алега Гайко, для выбудоўвання стратэгіі Беларусі ў першую чаргу важна ўлічыць вопыт Гішпаніі і Партугаліі, якія ў свой час адмовіліся ад кансерватыўнага ўладкавання грамадства і працяглы час знаходзіліся пад кіраваннем дыктатараў.

Беларускае Радыё Рацыя