На беларуска-расейскай мяжы затрымалі бабруйчаніна
Як паведамляе @bobruisk_online, Вячаслаў Голуб 12 чэрвеня вяртаўся з Расеі рэйсавым аўтобусам. Яго дакументы ўзялі на праверку, але пашпарт не аддалі, а мужчыну затрымалі.

Летась Вячаслаў ставіў свечкі ў падтрымку Украіны каля помніка ахвярам рэпрэсій. Папярэдне вядома, што Вячаслаў знаходзіцца ў Ізалятары часовага ўтрымання ў Добрушы.