Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры
Беларускі ПЭН два разы на месяц рыхтуе хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры ў Беларусі.

Старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай патлумачыла, з якімі крыніцамі працуюць стваральнікі хронікі:
– У нас ёсць некалькі крыніц інфармацыі. Гэта безумоўна сродкі масавай інфармацыі, якія мы вельмі ўважліва чытаем, тут, канешне, з 2019 года, калі мы пачыналі гэты маніторынг, памяняўся ландшафт сродкаў масавай інфармацыі. Некаторыя зніклі, з’явіліся новыя, мы ўсё гэта таксама ўлічваем. Гэта безумоўна паведамленні ад саміх рэпрэсаваных, калі яны звяртаюцца ў ПЭН па дапамогу, або мы ведаем гэта ад сяброў рэпрэсаваных, калі людзі паведамляюць нам пра тое, што адбылося. Мы таксама ўсведамляем, што на сёння вялікая колькасць інфармацыі пра рэпрэсіі стала не публічнай.
Найноўшая хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры ў Беларусі была падрыхтавана за перыяд з 1-га па 15-ае чэрвеня. З ёй можна пазнаёміцца на сайце ПЭНа.
Беларускае Радыё Рацыя