План міліцыі на наступныя выбары: блакаваць інтэрнэт і ўкідваць фэйкі



Блакаваць інтэрнэт, укідваць фэйкі пра палітычных апанентаў, спрабаваць перахапіць кантроль над незалежнымі крыніцамі інфармацыі – усё гэта афіцыйна ёсць у планах рэжыма на бліжэйшыя выбары. І не, гэта не проста прагнозы. Пра гэта прагаварыліся прадстаўнікі лукашэнкаўскай улады.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзій Казакевіч напісаў артыкул у навуковы часопіс Акадэміі МУС. Тэма – барацьба з «каляровымі рэвалюцыямі». І вось такія метады ён лічыць эфектыўнымі і прапаноўвае выкарыстоўваць і надалей.

У спісе ў тым ліку закідванне «правільных блогераў» на пратэсныя мерапрыемствы і «стрым-тролінг довадаў радыкальных блогераў».

Наступныя выбары павінны прайсці ў Беларусі не пазней за 25 лютага 2024 – тады плануецца абраць чальцоў мясцовых саветаў дэпутатаў і Палаты прадстаўнікоў, а таксама Савета Рэспублікі. Да 20 ліпеня 2025-га ў Беларусі мусяць прайсці прэзідэнцкія выбары.