У Івацэвічах затрымалі zэт-патрыётаў з РФ



У горадзе Івацэвічы Берасцейскай вобласці былі затрыманы расейскія zэт-патрыёты. Двое мужчын і жанчына, якая назвала сябе жонкай аднаго з іх, былі нецвярозага выгляду.

Вялі сябе вызываючы. Машына з нумарамі Ленінградскай вобласці і літарай Z на заднім шкле. На адным з расейцаў – кашулька з выявай вайскоўца і надпісам „Вежливые люди”:

Увагу шматлікага натоўпу прыцягнуў канфлікт, які ўчынілі „госці” з-за слова „казлы”, якое прыляцела з беларускага боку. У перамешку з мацюкамі яны крычалі, што „не казлы, а расейцы”. Нехта з беларусаў выклікаў ДАІ, а тыя – ваенных. Ваенныя забралі жанчыну, якая з мацюкамі гразілася разбіць камеру здымаючых на відэа. Раз’юшаных мужчын міліцыянты павалілі на зямлю, скруцілі і надзелі кайданкі. Zэт-патрыёты не маглі зразумець, чаму іх ненавідзяць беларусы. Мужчын пагрузілі ў міліцэйскія машыны, а іх аўто – на эвакуатар.

Беларускае Радыё Рацыя