У Бабруйску за ўдзел у менскіх акцыях пратэсту асудзілі трох чалавек



У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі адразу трох чалавек. Жыхароў Бабруйска абвінавацілі па «народным» артыкуле за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе.

Палітзняволеную актывістку Галіну Смірнову асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі», Аляксандра Леаненку — да аднаго года і шасці месяцаў «хатняй хіміі», а палітзняволенага Андрэя Сініцу — да трох гадоў «хіміі». Дзяржаўная абвінаваўца запрашвала ў суддзі Вольгі Сераковай для апошняга тры гады калоніі.

вясна