Не стала Міхася Хмялеўскага



Фота: kamunikat.org

Памёр адзін з старэйшых дзеячаў беларускай культуры на Падляшшы – не стала Міхася Хмялеўскага.

Міхась Хмялеўскі нарадзіўся 26 чэрвеня 1925 года ў Паўднёвым Востраве, што на Сакольшчыне. Скончыў аддзяленне журналістыкі Ленінградскага універсітэта. 35 гадоў працаваў журналістам, з чаго амаль 33 гады ў рэдакцыі тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва”. З кастрычніка 1988 года на пенсіі, але доўгі час заставаўся актыўным чалавекам.

Развітанне з Міхасём Хмялеўскім пачнецца 20 чэрвеня ў аўторак а 16.30 у царкве Святога Духа (ніжняя царква) па адрасе Антанюк Фабрычны 13. А 17.30 пачнецца паніхіда.

Святая літургія пройдзе ў сераду а гадзіне 8.30 у той жа царве, пасля чаго Міхася Хмялеўскага пахаваюць на Праваслаўных могілках Усіх Святых у Беластоку (вуліца Высоцкага-1).

Светлая Памяць…

фота з архіву „Нівы”