У Вярхоўную Раду ўнеслі законапраект аб прызнанні Беларусі агрэсарам
Пра рэгістрацыю ў Вярхоўнай Радзе законапраекта аб прызнанні Беларусі краінай-агрэсарам паведаміў дэпутат Яраслаў Юрчышын.
-

Фота: tvn24.pl
Дэпутат сцвярджае, што Украіна цэніць дапамогу Палка Каліноўскага, але Беларусь як краіна павінна несці і юрыдычную адказнасць за злачынствы. Законапраект патрэбны ў тым ліку і «для прыцягнення рэжыму ў Беларусі да адказнасці і будучых рэпарацый Украіне», тлумачыць Юрчышын.
Беларускае Радыё Рацыя