Раман Пратасевіч будзе пад прэвентыўным наглядам
Раману Пратасевічу прызначаюць прэвентыўны нагляд. Судовае паседжанне па разглядзе гэтага пытання адбылося сёння ў Менску, заўважыла праваабарончая ініцыятыва @dissidentBY.
Прэвентыўны нагляд прадугледжвае забарону на выезд з Беларусі, рэгулярнае адзначэнне ў „свайго” інспектара, забарону пакідаць ў пэўны час месца жыхарства і наведваць мерапрыемствы.
Нагадаем, журналіста Рамана Пратасевіча затрымалі ў траўні 2021 года, калі ўлады Беларусі прымусова пасадзілі ў Менску самалёт авіякампаніі Ryanair. Сёлета Пратасевічу прысудзілі 8 гадоў калоніі, але праз пару тыдняў яго памілаваў Лукашэнка.
Беларускае Радыё Рацыя
