Палітвязня Уладзіміра Кнігу будуць судзіць па новай крымінальнай справе



Фігуранта „справы Ціханоўскага” Уладзіміра Кнігу будуць судзіць па новай крымінальнай справе. Кніга — былы сілавік, валанцёр каманды Святланы Ціханоўскай.

Яго асудзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса. 2 чэрвеня 2021 года пасля доўгага судовага працэсу ў гарадзенскім судзе Уладзіміру прызначылі 4 гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Пазней палітвязню ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму.

Стала вядома, што ў Жодзіна 29 чэрвеня над ім адбудзецца суд за „злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі”. Справу будзе разглядаць суддзя Іван Грынкевіч — ён жа нядаўна асудзіў паводле гэтага артыкула і Сяргея Ціханоўскага.

Па стане на 20 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1495 чалавек, рэальная колькасць нашмат большая.