Праваабаронцы Насце Лойцы прызначылі 7 гадоў калоніі



У Менскім гарадскім судзе скончыўся суд над праваабаронцай Настай Лойкай. Яе абвінавачвалі паводле Крымінальнага кодэкса ў „распальванні іншай сацыяльнай варожасці”.

Працэс зрабілі закрытым. Сёння быў вынесены вырак – 7 гадоў калоніі. Падставай для крымінальнай справы стаў даклад „Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі” (2017 — жнівень 2018 года).

У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Справу разглядала суддзя Алена Шылько, піша ПЦ „Вясна”.