Верхнядзвінскую актывістку Валянціну Болбат зноў арыштавалі на 30 сутак



Верхнядзвінскую актывістку Валянціну Болбат зноў арыштавалі на 30 сутак.

Валянціну Болбат затрымалі 30 красавіка, але пасля гэтага жанчыне стала блага, яна трапіла ў бальніцу. Суд адбыўся 10 траўня ў судзе Верхнядзвінскага раёна. Ёй прысудзілі 30 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне).

Паводле „Віцебскай вясны”, пасля суда ў жанчыны здарыўся гіпертанічны крыз, яна зноў трапіла ў бальніцу. Пасля гэтага Валянціна Болбат абскардзіла пастанову суда ў Віцебскім абласным судзе, у выніку рашэнне  раённага суда адмянілі, і перадалі справу ў Наваполацкі суд.

Сёння адбыўся чарговы суд над актывісткай. Прысуд – зноў 30 сутак арышту. Валянціна Болбат пакуль на волі і плануе абскардзіць судовае рашэнне.