Гурт “Lovestory” рыхтуецца да вяртання на сцэну



Гурт “Lovestory”, які складаецца з мужа і жонкі Алеся і Вікторыі Лютыч, рыхтуецца да вяртання на сцэну. Цяпер у музыкаў ладзяцца актыўныя рэпетыцыі.

Распавядае Алесь Лютыч:

-Зараз ужо ў нас атрымліваецца збірацца поўным складам у нядзелю і рэпетыраваць па дзве гадзіны. Наша сястра сядзіць з дзеткамі малымі, а Віка са мной ездзіць на рэпетыцыі.

РР: На якіх кампазіцыях вы вяртаеце сваю дзейнасць?

-У нас ёсць і новыя кампазіцыі, якія мы будзем ставіць у канцэртную праграму і запісваць, бо іх рэпетыравалі яшчэ да таго, як Віка стала цяжарнай і ўсе падзеі адбыліся ў Беларусі.

Летам гурт плануе даць электрычны канцэрт у Варшаве, а ўвосені – зладзіць невялікі тур па розных гарадах.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя