У Пінску пройдзе фестываль арганнай музыкі
Лепшых беларускіх арганістаў збірае Пінск. З 24 чэрвеня па 17 верасня ў горадзе над Пінай пройдзе фестываль “Вялікае мастацтва аргана”. Усяго запланавана 33 канцэрты, з якіх 23 пройдуць у пінскім касцёле, а яшчэ 7 у Мядзведзічах і 3 у філармоніі Віцебска. Акрамя айчынных музыкаў, чакаюцца замежныя госці.
Як адзначае адмыслоўца, Пінск па праву з’яўляецца цэнтрам такой культурнай падзеі:
-Сімвалічна па многіх прычынах. Кафедральны касцёл у Пінску лічыцца адной з трох базілік Беларусі. Сам касцёл – адзін са старэйшых у Беларусі, і галоўнае ён ніколі не зачыняўся, ні пры якой уладзе. У Пінску самы стары дзеючы арган.
Сёлета ў межах фестывалю арганнай музыкі асобным канцэртам адзначаць 150-годдзе нямецкага кампазітара Макса Рэгера. Таксама гледачам пад музыкальную імправізацыю прадэманструюць нямую італьянскую кінастужку 1918 года “Брат Сонца”. З раскладам фэста магчыма азнаёміцца на афіцыйным сайце касцёла на Беларусі catholic.by.
Беларускае Радыё Рацыя
