У Менску затрымалі замежніка за „здзек з дзяржаўнага сцягу”
У Мінску затрымалі замежніка за „здзек з дзяржаўнага сцягу”.

МУС паведамляе, што 26-гадовы мужчына (яго грамадзянства не ўдакладняецца), сарваў тры чырвона-зяленых сцяга, адзін з якіх падпаліў. Вядома, што замежнік прыехаў у Беларусь у снежні мінулага года.
Супраць затрыманага пачалі крымінальную справу за здзек з дзяржаўных сімвалаў.
Крыніца: t.me/viasna96