Як беларусы ставяцца да Расеі
Мой віленскі сябра распавёў пра ўскраек літоўскай сталіцы.

Кажа, там былі вёскі, людзі этнічна былі беларусамі, запісваліся ў дакументах палякамі, а размаўлялі па-расейску. Ну як па-расейску – як атрымлівалася. І гэтым людзям далі кватэры там сама дзе яны жылі.
Прывітанне, тут Севярын Квяткоўскі.
Сябра распавядае, што пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну на тым ускрайку Вільні людзі перайшлі: „На шчырую шчучыншчыну”. (канец цытаты).
То бок, нядаўнія як бы палякі як бы на расейскай мове пачалі пазіцыянаваць сябе як беларусаў.
Што мы назіраем?
Мы бачым дыстанцыяванне людзей ад расейшчыны.
І тут мы вяртаемся да гісторыі пра падзел беларусаў на чорнае і белае: „Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі з Украінай зафіксаваны прыкметны рост долі прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй: у апошніх апытаннях гэтая доля перавышала 50%”.
Я не надта веру ў сацыялагічныя апытанні ў аўтарытарных краінах.
Я адносна нядаўна адтуль і разумею што такое страх.
Сам стаяў рукамі на сцяну ў турме і разумею што такое выжыванне.
Стаўленне да Расеі для кагосьці таксама ёсць выбарам выжывання. Нічога асабістага.
Уявіце, што вы з маленькага рабочага пасёлку. І вам з дзяцінства казалі, што ЗША – страшны злодзей, а СССР вас абароніць ад злачынства.
Маленькі пасёлак – гэта адсутнасць добрай адукацыі.
То бок, у школе вас замбіруюць, а не вучаць думаць.
У сучаснай Расеі паўтараюць савецкі досвед па замбаванні.
А ў Беларусі? Паўтараюць расейскія практыкі.
Толькі часу мала.
Каб падрыхтаваць зомбі, трэба некалькі дзясяткаў гадоў.
Лукашэнкаўская Беларусь ляжыць паміж небам і зямлёй.
Палітычна Лукашэнка злачынца.
Але жыхары Беларусі – ахвяры злачынства.
Беларусам трэба вызначыцца са стаўленнем да Расеі.
Я не веру ў с0ацыялагічныя апытанні ў Беларусі.
Я сам стаяў рукамі на сценку, і разумею што гэта – чакаць прылёту дубінкай па тваім целе.
Якія могуць быць сацыялагічныя апытанні на зоне?
Якое адкрытае стаўленне да Расеі, якая ўдзельнічала ў падтрымцы гэтага міліцэйскага рэжыму калі ты стаіш рукамі на сценку?
Усё, што сёння звязанае з Расеяй, пераходзіць у таксічнасць.
Слава ЗСУ, Жыве Беларусь!