Георгій Дзмітрук: Гэта была візуальная дэманстрацыя намераў гэтага рэжыму



Сітуацыя ў Беларусі ў бліжэйшыя месяцы будзе абвастрацца – прагназуе сустаршыня Партыі БХД Георгій Дзмітрук. Так палітык пракаментаваў знос будынка пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” у Менску:

Гэта быў такі візуальны факт, спроба візуальнай дэманстрацыі намераў гэтага рэжыму. Гэта было не забаронена здымаць. Гэта публічны ўдар па беларускай хрысціянскай супольнасці. Для ўсіх святароў, якія там засталіся, гэта прыклад таго, я разумею, што ім сказалі: вы наступныя.

Гісторыя з будынкам царквы працягваецца даўно. Яшчэ ў 2002 годзе царква “Новае жыццё” набыла ў горада стары кароўнік і пераабсталявала яго, але ўжо праз тры гады ўлады паспрабавалі выселіць вернікаў з будынка. Тады будынак удалося абараніць. Але пачынаючы з 2020 года царква адчувала пастаянны пераслед з боку ўладаў, вернікі не маглі маліцца ўнутры царквы, а 20 чэрвеня па загадзе ўладаў будынак поўнасцю зруйнавалі.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя