У Ельску супрацоўнікі гомельскага АМАПу «палююць» на мясцовых грамадзян
@palieskajaviasna паведамляе пра дзікунскія паводзіны гомельскіх амапаўцаў у Ельску.

Суразмоўца, які пажадаў застацца ананімным, паведамляе, што вечарамі аўтамабіль АМАПу з’яўляецца ў цэнтры гарадка і спыняе запозненых мужчын. Іх вядуць у аўтамабіль, дзе моцна збіваюць, а потым адвозяць на ўскрайку горада і адпускаюць.
Апошні выпадак здарыўся літаральна пару дзён таму: мужчыну, які выйшаў з мясцовай кавярні пакурыць, схапілі і брутальна збілі. Пры гэтым ніякіх абвінавачанняў не прад’яўляюць.
Людзі баяцца звяртацца нават у мясцовы райаддзел міліцыі.
Вясна