Судовы канвеер не спыняе сваю працу
Прыблізна па 15 чалавек судзяць на Берасцейшчыне штомесяц па крымінальных палітычна матываваных справах. Пра гэта распавяла праваабаронца спадарыня Ганна.

Судовы канвеер не спыняе сваю працу, – адзначыла яна:
– Па рэгрэсіўных тэндэнцыях можна сказаць, што яны застаюцца без зменаў. Людзей усё яшчэ судзяць па адміністрацыйных справах, у асноўным гэта за рэпосты ці падпіскі на тое, што нібыта лічыцца экстрэмісцкімі матэрыяламі. Усё пратэснае ці той, хто нейтральна ставіцца да пратэснага руху. Таксама працягваюцца крымінальныя справы за абразу Лукашэнкі ці міліцыянтаў.
Праваабаронца дадала, што за апошнія тыдні колькасць палітвязняў на Берасцейшчыне застаецца прыкладна на адным і тым жа ўзроўні – каля 260 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя