Былую выкладчыцу Наталлю Дуліну перавялі ў гомельскую калонію



Былая выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта і палітзняволенная Наталля Дуліна ўжо знаходзіцца ў гомельскай калоніі. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «МГЛУ за Свабоду». Па інфармацыі канала, Дуліна была этапаваная ў калонію 20 чэрвеня.

Нагадаем, што Наталля Дуліна была арыштаваная восенню мінулага года. Яе абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і грубым парушэнні грамадскага парадку». У выніку ёй вынеслі прысуд у 3,5 гады зняволення. Апроч Дулінай за кратамі знаходзіцца яшчэ адна выкладчыца МДЛУ Наталля Жлоба. Па інфармацыі «Нашай Нівы», яе арышт адбыўся ў канцы сакавіка гэтага года.