У Лагойску праваслаўны святар асвяціў аўтаматы і пісталеты



У Менскай вобласці трэці дзень праходзяць „мабілізацыйныя вучэнні”. Іх удзельнікам-вайскоўцам запасу выдалі зброю (афіцэрам — пісталеты, салдатам, яфрэйтарам і сяржантам — аўтаматы).

Фота: logoysk.by

На ўрачыстае мерапрыемства ў Лагойскі ваенкамат запрасілі праваслаўнага святара Аляксандра Тарасевіча. Ён не толькі блаславіў вайскоўцаў запасу, але і асвяціў выданыя ім аўтаматы і пісталеты, піша раённая газета.

Вучэнні ў Менскай вобласці працягнуцца 10 дзён.