Фізік, які любіў Беларусь
23 чэрвеня споўнілася б 85 гадоў з дня нараджэння беларускага фізіка і грамадска-палітычнага, культурнага дзеяча, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Юрыя Хадыкі (1938-2016).
У 1945 годзе ён пайшоў ў мужчынскую Чыгуначную школу № 60 у Менску, якую скончыў з залатым медалём. Спачатку жыў у Беластоку, дзе працаваў яго бацька. Потым у 1960 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ. Ад 1960 году працаваў у інстытуце фізікі Акадэміі Навук БССР. У 1975 годзе ўзначаліў секцыю аптычна-электронных сродкаў выведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу развіцця ўзбраенняў на 15 гадоў.
У 1976 годзе Юрый Хадыка абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет». У 1979 годзе ён адкрыў пры АН БССР Музей старажытнабеларускай культуры.
-

На фота: лётчык-касманаўт Уладзімір Кавалёнак і Юрый Хадыка
У 1988 годзе Юрый Хадыка стаў намеснікам старшыні Беларускага Народнага Фронту (да снежня 2007 года). У 1996—2000 гадах уваходзіў у назіральную раду Беларускага Хельсінскага камітэту. У 1997 годзе ён быў прызначаны прарэктарам Народнага ўніверсітэту — найбольш буйной праграмы Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтру «Беларуская перспектыва» і рэдактарам бюлетэня Народнага ўніверсітэту. З 1998 года з’яўляўся сябрам рэдакцыйнай рады часопіса «Адкрытае грамадства».
Юрый Хадыка таксама быў старшынём аргкамітэта Кангрэсу дэмакратычных сіл ад 2000 да 2005 гадоў. З’яўляўся намеснікам старшыні назіральнага савету Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў.
-

На фота: Юрый Хадыка з жонкай Валянцінай.
Ён напісаў каля 150 навуковых працаў па фізіцы, каля 200 навукова-тэхнічных справаздач і амаль 40 публікацый па гісторыі беларускага мастацтва.
Беларускае Радыё Рацыя
