У Смілавічах гарэла сядзіба Манюшкі
Следчы камітэт паведамляе, што ноччу 22 чэрвеня адбылося ўзгаранне ў сядзібе Станіслава Манюшкі, размешчанай у гарадскім пасёлку Смілавічы.
Агнём пашкоджаны флігель будынка, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Адна з прыярытэтных на цяперашні момант версій узнікнення пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Усе абставіны здарэння Чэрвенскі раённы аддзел Следчага камітэта абяцае высветліць у ходзе праверкі.