Актывістку з Гародні Анжаліку Арэхву не выпусцілі з Беларусі



Актывістку з Гродна Анжаліку Арэхву не выпусцілі з Беларусі, паведамляе @nebovkletku.

«Мяне сёння не выпусцілі з Беларусі. Аб прычыне было загадана даведацца ў РАУС. Такая беларуская рэальнасць 2023 года», — напісала Анжаліка.

Арэхва — раней актывістка непрызнанага ўладамі Беларусі Саюза палякаў на Беларусі і былая жонка музыкі і палітвязня Ігара Банцэра. У 2022 годзе яе судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.