Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк перавезлі на Валадарку



Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк цягам 18 сутак перавозілі з Гомельскай жаночай калоніі, што каля Рэчыцы, у СІЗА №1 на Валадарцы.

Увесь гэты доўгі і цяжкі час родныя нічога не ведалі, што з Палінай, кажа муж Андрэй Шарэнда:

Учора нам паведамілі, што Паліна нарэшце прыехала на Валадарку, але канчатковым пунктам яе прыезду павінен стаць судова-псіхіятрычная экспертыза, якая будзе праводзіцца ў цэнтры ў навінках. Калі Паліна нарэшце трапіць туды невядома, але хутчэй за ўсё на наступным тыдні.

Нагадаем, што ў „Навінкі” палітзняволеную накіравалі пасля адмовы Паліны Шарэнды-Панасюк ад беларускага грамадзянства. Паводле Андрэя Шарэнды, Паліне паспрабавалі перадаць перадачу на Валадарку, але яе не прынялі. Гэта сведчыць пра далейшыя здзекі над Палінай і яе поўнай ізаляцыі ад знешняга свету.

Беларускае Радыё Рацыя